Штогадовая выстава «Белагра» размесціцца ў выставачным цэнтры Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі Камень» (Смалявіцкі раён, пр. Пекінскі, 29).
Тут зоймуць сваё месца сотні ўзораў сучаснай тэхнікі, якая выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы. Па традыцыі акцэнт на інавацыях. «Гомсельмаш» прадэманструе свае перадавыя распрацоўкі і тэхніку GOMSELMASH новага пакалення, якая прысутнічае ў аграрным сектары розных краін і рэгіёнаў па ўсёй планеце: ад расійскага Уладзівастока да заакіянскай Аргенціны.
Вашай увазе будуць прапанаваны:
— новы гібрыдны збожжаўборачны камбайн GH800;
— новы ротарны збожжаўборачны камбайн GR700;
— адноўлены збожжаўборачны камбайн GS12A1 PRO;
— высокапрадукцыйны кормаўборачны камбайн FS80;
— навінка – мабільны энергасродак MS450.
На працягу некалькіх дзён выставу наведаюць тысячы гасцей, у тым ліку прадстаўнікі сельскагаспадарчых арганізацый, навукоўцы-аграрыі, канструктары, кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў і шмат іншых. На «Белагра» вы пазнаёміцеся з патэнцыялам «Гомсельмаша» і тэндэнцыямі развіцця аграрнай галіны, абмяняецеся вопытам і знойдзеце новых партнёраў.
Афіцыйная цырымонія адкрыцця Беларускага аграпрамысловага тыдня і 32-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2022» адбудзецца 7 чэрвеня а 12:00.
Час працы выставы для наведвальнікаў:
— 7-10 чэрвеня - з 10:00 па 18:00.
— 11 чэрвеня - з 10:00 па 13:00.
Уваход на выставу бескаштоўны.
«Гомсельмаш» мае намер здзівіць наведвальнікаў «Белагра» не толькі маштабнай экспазіцыяй тэхнікі, якая ўлучае адразу некалькі навінак, але і насычанай культурна-пацяшальнай праграмай. Яе самай відовішчнай часткай абяцае быць экстрэмальнае шоу па буксіроўцы збожжаўборачнага камбайна GS5 вагой больш за 10 тон!
Сілавое шоу будзе праходзіць штодня на спецыяльна абсталяванай адкрытай пляцоўцы на працягу ўсяго перыяду працы выставы:
Час працы шоу:
— 7 чэрвеня - з 14:00 па 16:00.
— 8-10 чэрвеня з 11:00 па 12.00 і з 15:00 па 16.00.
Як дабрацца? У дні працы выставы будуць курсіраваць бескаштоўныя аўтобусы: ст.м. Магілёўская - «Белагра-2022». А таксама гарадскія і міжгароднія аўтобусы і маршруткі. З раскладам можна азнаёміцца на сайце парку «Вялікі Камень».
Сачыць за абнаўленнямі інфармацыі пра «Белагра», а таксама атрымаць падрабязную інфармацыю аб прапанаванай тэхніцы GOMSELMASH можна на нашым карпаратыўным сайце gomselmash.by і на старонках у сацыяльных сетках.