У рамках выставы спецыялісты кампаніі «Гомсельмаш» правялі семінар, дзе прадставілі інфармацыю пра стратэгічнае развіццё холдынга «ГОМСЕЛЬМАШ», мадэрнізацыю і канструктыўныя асаблівасці выпускаемай агратэхнікі, а таксама пра сэрвіснае абслугоўванне і наладкі камбайнаў на розных аграфонах. Удзельнікі семінара змоглі азнаёміцца з перадавымі рашэннямі ў вобласці ўборнай і кармозагатоўчай тэхнікі, а таксама задаць цікавыя пытанні. Прадстаўнікі сельгасарганізацый праявілі вялікі інтарэс да прадукцыі «Гомсельмаш», што пацвердзіла яе запатрабаванасць на расійскім рынку.
Акрамя таго, выставка «АгроКузбасс 2024» стала важнай пляцоўкай для ўсталявання новых дзелавых сувязей. Были дасягнутыя папярэднія дамоўленасці аб рэалізацыі тэхнікі GOMSELMASH з шэрагам рэгіянальных сельгасарганізацый.
Завяршэннем паспяховага ўдзелу кампаніі "Гомсельмаш" у выставе стала атрыманне падзячнага ліста, што падкрэслівае значны ўклад кампаніі ў развіццё аграрнага сектара рэгіёну і высокую ацэнку з боку прафесійнай супольнасці.
Кампанія "Гомсельмаш" дзякуе ўсім удзельнікам і гасцям выставы за праяўленую цікавасць і выказвае гатоўнасць да далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.