НОВЫ ЭТАП СУПРАЦОЎНІЦТВА «ГОМСЕЛЬМАША» З НІЖАГАРОДСКАЙ ВОБЛАСЦЮ

19.05.2022

НОВЫ ЭТАП СУПРАЦОЎНІЦТВА «ГОМСЕЛЬМАША» З НІЖАГАРОДСКАЙ ВОБЛАСЦЮ

На гэтым тыдні «Гомсельмаш» з азнаямленчым візітам наведала дэлегацыя Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

ГОМСЕЛЬМАШ

Прадстаўнікі дэлегацыі на чале з кіраўніком прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці Расіі ў Беларусі Андрэем Дудкіным наведалі музей кампаніі і пастаянна дзеючую выставу тэхнікі GOMSELMASH. У музеі госці адзначылі багатую гісторыю «Гомсельмаша», а на выставе асноўны акцэнт зрабілі на высокапрадукцыйнай збожжа- і кормаўборачнай тэхніцы. Падчас візіту дэлегацыі, адныя з нямногіх, здолелі азнаёміцца і з гібрыднай навінкай – камбайнам GOMSELMASH GH800.

ГОМСЕЛЬМАШ

У арганізаваных пасля экскурсіі перамовах узяў удзел першы намеснік генеральнага дырэктара - дырэктар па рэалізацыі і развіцці Віктар Славашэвіч. Бакі правялі прэзентацыі кампаній, абмеркавалі ўсталяванне далейшага ўзаемакарыснага супрацоўніцтва і знайшлі пункты судакранання.

ГОМСЕЛЬМАШ

Па выніках сустрэчы прадстаўнікі дэлегацыі выказалі зацікаўленасць у дасягненні дамоўленасцяў аб пастаўках тэхнікі GOMSELMASH у рэгіён у найбліжэйшай перспектыве.

Звяжыцеся з намі

П.І.І.:

Адрас:

Тэлефон:

E-mail:

Ваша паведамленне:

  Я даю згоду на апрацоўку асабістых дадзеных