Камбайн кормаўборачны высокапрадукцыйны FS80

2 гады ГАРАНТЫІ
Камбайн кормаўборачны высокапрадукцыйны FS80
450к.с.
Магутнасць рухавіка
4,5
Шырыня грубасцябельнай жняяркі, м.
5,0
Шырыня жняяркі для травы, м.
3,0/3,8
Шырыня падборшчыка, м.
Кормаўборачны камбайн GOMSELMASH FS80

Кормаўборачны камбайн GOMSELMASH FS80 – высокая якасць драбнення ў самых складаных умовах і эфектыўная праца з сярэднімі і буйнымі аб’ёмамі корманарыхтоўкі.

Скошванне высокасцябловых культур, у тым ліку кукурузы ў любой фазе спеласці збожжа, падбор з валкоў падвяленых сеяных і натуральных траў з адначасовым драбненнем і пагрузкай у транспартныя сродкі – усё гэта пад сілу камбайну FS80.

Кормоуборочный комбайн FS80

Зручнае працоўнае месца

Прасторная кабіна камбайна - гэта выдатны панарамны агляд усёй працоўнай зоны падчас працы з любым з адаптараў. Акрамя таго, кабіна забяспечвае надзейную ахову ад спякоты, вібрацыі, шуму і пылу. Працоўнае крэсла і рулявая калонка дзякуючы наяўнай сістэме рэгуляванняў ідэальна прыстасоўваюцца пад аператара і дазваляюць дамагчыся максімальных працоўных вынікаў. Дзякуючы лагічнаму размяшчэнню ў кабіне ўсіх прылад і элементаў кіраванне камбайнам становіцца простым інтуітыўным працэсам.

Общий вид

Інфармацыйная сістэма бартавога кампутара HARVEST OFFICE робіць працу камбайнера максімальна эфектыўнай і камфортнай. Сістэма HARVEST OFFICE дапамагае кіраваць і назіраць у рэальным часе за станам асноўных функцыянальных вузлоў камбайна, кантраляваць працоўныя органы, рухавік, трансмісію, ход выканання працоўных і сэрвісных аперацый, а таксама інфармуе аб наяўнасці перасьцярожных і аварыйных сітуацый.

Панель управления

З кабіны камбайна пры дапамозе сістэмы AUTOSHARP можна ажыццяўляць аўтаматычнае завастрэнне нажоў здрабняльнага барабана. AUTOSHARP павышае якасць драбнення кармоў і прадукцыйнасць камбайна, пры гэтым у значнай меры зніжаецца расход паліва, а Вы эканоміце час і грошы. Колькасць цыклаў завастрэння задаецца з пульта кіравання ў кабіне.

Акрамя таго, кіраванне сістэмай аўтаматычнага подвода процірэжучага бруса AUTOGAP ажыццяўляецца непасрэдна з кабіны, што істотна спрашчае працу механізатара і палягчае падтрыманне высокай якасці рэзкі.

Правераны часам!

Пярэднія вальцы сілкавальнага апарата, вырабленыя з высакаякаснай немагнітнай нержавеючай сталі, выдатна сябе зарэкамендавалі ў самых складаных умовах уборкі.

Прывад ніжніх сілкавальных вальцаў ажыццяўляецца ад магутнага гідраматора праз каробку перадач. Дзякуючы дадзенай схеме прывада Вы атрымліваеце ўпэўнены і бесперабойны старт расліннай масы.

Шматлікія вырашэнні ў FS80 накіраваны на магчымасць працы з найменшымі прастоямі і атрымання Вашай максімальнай выгады. Гэта тычыцца і сістэмы DRUM PROTECT. Датчыкі металадэтэктара і каменедэтэктара, усталяваныя ў пярэднім ніжнім вальцы, падаюць сігналы на электронны блок пульта кіравання, які знаходзіцца ў кабіне. Сістэма імгненна спыніць прывад вальцаў сілкавальнага апарата, ахоўваючы сілкавальны апарат, а таксама эканомячы Ваш каштоўны час.

А з дапамогай механізму электрагідраўлічнага рэверсу старонні прадмет будзе хутка выдалены зваротным кручэннем вальцаў.

Обратные вальцы

Усе геніяльнае - FS80

Схема проводки массы

Праматочная схема праводкі масы - гэта самы кароткі шлях ад вальцаў сілкавальнага апарата да выхаду з сіласаправода з нарастаючай хуткасцю патоку. Гэтая схема вызначае высокую прапускную здольнасць падчас мінімальнага расхода паліва.

Універсальны здрабняльны барабан MULTI DRUM з 4 шэрагі нажоў, спецыяльна распрацаваны для эфектыўнага і эканомнага рэзання. Дзякуючы асабліваму вуглу размяшчэння нажоў адносна процірэжучага бруса забяспечваецца касой і чысты зрэз са зніжэннем выдаткаў энергіі на рэзанне. Нажы дзякуючы вуглу нахілу ссоўваюць масу ад краёў да цэнтра барабана, памяншаючы трэнне масы аб сценкі тэхналагічнага тракта, тым самым зніжаючы знос і павялічваючы эфектыўнасць тэхналагічнага працэсу.

Шырыня барабана 780 мм дазваляе бесперашкодна і з поўнай аддачай працаваць на хуткасці 12 км/г.

Сістэма прамога прывада здрабняльнага барабана DIRECT DRIVE, ажыццяўляецца непасрэдна ад каленвала рухавіка. Такая схема гарантуе максімальна высокі ККД сілавой перадачы і дазваляе знізіць удзельнае спажыванне энергіі.

Плыўная рэгулёўка даўжыні рэзкі проста і зручна ажыцяўляецца з кабіны паваротам рэгулятара на пульце кіравання ў двух дыяпазонах: 6-9 і 13-20 мм. Дзеля больш буйнога драбнення прадугледжана магчымасць працы з 20 нажамі на барабане і даўжынёй рэзкі 12-18 і 26-40 мм.

Доизмельчающее устройство

Даздрабняльная прылада OPTIROLL CRACKER з зубчастымі вальцамі і аптымальным дыяметрам 196 мм, дазваляе эфектыўна ажыццяўляць драбненне збожжа і расшчапленне стрыжняў катахаў, як пры дробнам, так і буйном рэзанні кармавой масы. Гэта вырашэнне дазваляе Вам, маючы на ўзбраенні адзін варыянт даздрабняльніка, эфектыўна працаваць на максімальна вялікім дыяпазоне рэзкі без часовых і фінансавых выдаткаў на змену зернедрабілкі.

Кормовая масса

На выхадзе вы атрымліваеце якасную кармавую масу з высокімі паказчыкамі засваяльнасці і, як вынік, павышэнне малочнай і мясной прадукцыйнасці вашых жывёл.

Ускоритель выброса

Падтрымліваць высокі тэмп працы дазваляе паскаральнік выкіду. Магутны паток здробненай масы выключна шчыльна запаўняе кузава транспартных сродкаў, і забяспечвае максімальнае выкарыстанне іх ёмістасці і скарачае колькасць рэйсаў на адвозцы.

Бесперашкодная загрузка масы

Сіласаправод з вуглом павароту 210° дазваляе пазбегнуць складаных манеўраў. Канструкцыя сіласаправода распрацавана такім чынам, каб паток кармавой масы накіроўваўся па аптымальнай дузе і на яго транспарціроўку спажывалася мінімальная колькасць энергіі. Замена пры неабходнасці не ўсяго сіласаправода, а толькі лёгкздымных пласцін у яго аснове - яшчэ адзін рэзерв скарачэння эксплуатацыйных выдаткаў.

Дадатковыя магчымасці і карысныя опцыі

Павышэнне цэласці кармоў і пажыўных рэчываў у іх гарантуе сістэма дазаванага ўнясення кансервантаў, якая ўваходзіць у серыйную камплектацыю камбайна FS80. Біякансерванты ўносяцца ў здробненую масу з дадатковага бака з ёмістасцю 300 літраў метадам пнеўмараспылення, пры гэтым кантроль за расходам кансервантаў ажыццяўляецца аўтаматычна.

Апцыянальна ў Вас ёсць магчымасць абсталяваць камбайн такімі карыснымі сістэмамі, як:

  • сістэма аддаленага маніторынгу параметраў і рэжымаў працы камбайна HARVEST HUB
  • аўтаматычная цэнтралізаваная сістэма змазкі ALS-SYSTEM.

Сістэма HARVEST HUB дазваляе ў рэжыме рэальнага часу выдалена сачыць за параметрамі і рэжымамі працы камбайна з магчымасцю захавання дадзеных на сэрвэры, што аптымізуе для Вас эксплуатацыю тэхнікі.

ALS-SYSTEM, усталяваная на камбайне FS80, дае вам магчымасць эфектыўна выкарыстоўваць працоўны час, скарачаючы колькасць прастояў і час на тэхабслугоўванне. Аўтаматычная цэнтралізаваная сістэма змазкі ALS-SYSTEM, усталяваная на камбайне FS80, дае вам магчымасць эфектыўна выкарыстоўваць працоўны час, скарачаючы колькасць прастояў і час на тэхабслугоўванне.

Нарыхтоўка ўсіх відаў кармавых культур

Жатка ЖГР

Подборщик

Травяная жатка

Адаптары, з якімі працуе камбайн FS80, ствараюць неабходныя ўмовы для высокай прадукцыйнасці і якаснага драбнення: ротарная жняярка падае сцеблы кукурузы дакладна па кірунку падоўжнай восі сілкавальнага апарата, а падборшчык дзякуючы сваёй канструкцыі забяспечвае самы кароткі шлях падабранай масы да вальцаў.

Падчас працы FS80 з падборшчыкам з капіруючымі коламі рэльеф поля капіюецца дакладна і без пашкоджання каранёвай сістэмы раслінаў. Канструкцыя падборшчыка забяспечвае самы кароткі шлях масы да сілкавальнага апарату, і павялічвае стабільнасць падбору. Падбіраючая прылада размешчана кампактна пад шнэкам, таму пры рэверсе вальцаў сілкавальнага апарата маса выдаляецца непасрэдна ў полі. Пры гэтым дадатковая ачыстка не патрабуецца.

Выкарыстанне ў камбайне FS80 жняярак на травы з сістэмай капіявання рэльефу поля і наладкай вышыні зрэзу гарантуе аднолькава роўны зрэз. Абгонная муфта шківа прывада матавіла прадухіляе пашкоджанне матавіла пры зваротным кручэнні шнэка.

Ротарная жняярка на ўборку грубасцябловых культур уразаецца ў масіў кукурузы, і зразае сцеблы чыста і на аднолькавай вышыні. Сцеблы падаюцца да сілкавальнага апарату толькі ніжняй часткай. Гэта дазваляе цалкам пазбегнуць страт катахаў, пакідаючы за машынай ідэальна прыбранае поле. На ўборцы кукурузы васковай спеласці з цвёрдымі сцебламі і катахамі якасць зрэзу і раўнамернасць падачы зрэзанай масы па-ранейшаму застаюцца стабільнымі.

Звяжыцеся з намі

П.І.І.:

Адрас:

Тэлефон:

E-mail:

Ваша паведамленне:

  Я даю згоду на апрацоўку асабістых дадзеных