Падборшчык збожжавы ПЗ і яго мадыфікацыі прызначаныя для падбору валкоў збожжавых коласавых, зернебабовых, рысавых і крупяных культур у малатарню камбайна падчас паасобнай уборкі.
Падборшчык, аўтаматычна капіюе рэльеф поля ў падоўжным і папярочным кірунках, забяспечвае высокую якасць тэхналагічнага працэсу і павышае эфектыўнасць працы камбайнаў на падборы валкоў. Шнэк падборшчыка абсталяваны эксцэнтрыкавым пальчыкавым механізмам.
Гнуткі транспарцёр з пружыннымі зуб’ямі дазваляе падбіраць скошаную масу без страт. Падборшчыкі агрэгатуюцца з камбайнамі збожжаўборачнымі самаходнымі GS812, GS10К, GS1218, GS1624, GS3219КР, GS4118К, Дон-1500, Ліда-1300.