Аб кампаніі

Холдинг «Гомсельмаш»

Холдынг «ГОМСЕЛЬМАШ» – адзін з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, які ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын.

«ГОМСЕЛЬМАШ» сёння – сучасны шматпрофільны вытворца, які выпускае пад брэндам GOMSELMASH мадэльныя шэрагі збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, катахаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельскагаспадарчую тэхніку.

Тэхніка GOMSELMASH – гэта 16 тыпаў сельгасмашын, 75 базавых мадэляў і мадыфікацый, 70 відаў адаптараў і прыстасаванняў на ўборку розных культур. З гэтых машын сельгаспрадпрыемствы з любымі пасяўнымі плошчамі і наборам культур могуць выбраць мадэлі, найбольш эфектыўныя ў іх умовах.

Валодаючы поўным комплексам сучасных вытворчых тэхналогій, «ГОМСЕЛЬМАШ» самастойна вырабляе асноўныя дэталі і вузлы камбайнаў. Гэта дазваляе лепш кантраляваць якасць, вырабляць адначасова розныя тыпы машын, падтрымліваць даступныя цэны на прадукцыю.

Камбайны GOMSELMASH працуюць у Расіі, Украіне, Казахстане, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі, краінах Балтыі, Аргенціне, Бразіліі, Кітаі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, шэраг сумесных прадпрыемстваў і зборачных вытворчасцяў.

У цяперашні час у склад холдынгу ўваходзяць:

  • Адкрытае акцыянернае таварыства «Гомсельмаш» – кіруючая кампанія холдынгу «ГОМСЕЛЬМАШ»,
    месца знаходжання: 246004, Рэспубліка Беларусь, г. Гомель, вул. Шашэйная, 41
    тэл.: +375 232 63-90-66, факс: +375 232 63-07-51, e-mail: post@gomselmash.by
    web-site: www.gomselmash.by.
  • Адкрытае акцыянернае таварыства «Гомельскі завод ліцця і нармаляў»
    ААТ «ГЗЛіН»,
    месца знаходжання: 246010, Рэспубліка Беларусь, г. Гомель, вул. Магілёўская, 16
    тэл.: +375 232 59-67-37, +375 232 59-65-14, факс: +375 232 59-65-25, +375 232 59-68-63, e-mail: zlin_by@tut.by
    web-site: www.gomelzlin.com.
  • Адкрытае акцыянернае таварыства «Юбілейны-Агра»
    ААТ «Юбілейны-Агра»,
    месца знаходжання: 247367, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, Буда-Кашалёўскі раён, Ліпініцкі сельсавет, вул. Юбілейная, 28
    тэл.: +375 2336 7-21-95, +375 2336 7-21-99, +375 2336 7-22-05, e-mail: 37580233649095@mail.ru

Звяжыцеся з намі

П.І.І.:

Адрас:

Тэлефон:

E-mail:

Ваша паведамленне:

  Я даю згоду на апрацоўку асабістых дадзеных