Самаходная касілка CS200 дазваляе эфектыўна вырашаць задачы раздзельнай уборкі збожжавых каласавых, зернебабовых, крупяных культур, а таксама нарыхтоўкі кармоў з травы. Касілка з валкавай транспарцёрнай жняяркай (захоп 9,2 м) забяспечвае скошванне раслін і іх кладку ў цэнтральны, левабаковы або правабаковы валок, можа з двух праходаў фармаваць здвоены валок шырынёй да 4 метраў. Для касьбы траў, акрамя валковой жняяркі, прадугледжана магчымасць працы з 4-метровай ротарнай жняяркай.
Прасторная кабіна самаходнага шасі абсталявана кандыцыянерам, камфартабельным працоўным крэслам на пнеўматычнай падвесцы, дадатковым сядзеннем, зручным пультам кіравання і тэрміналам бартавога кампутара. Аператар з кабіны наладжвае вышыню зрэзу, кіруе змяненнем хуткасці руху нажоў рэжучага апарата, хуткасці і напрамку руху транспарцёрныз стужак.
Высокая энерганасычанасць (200-моцны рухавік) і хуткасны рэжучы апарат забяспечваюць высокапрадукцыйную працу самаходнай касілкі на скошванні розных культур.