Касілка-здрабняльнік КВП-Ф-1500 «ПАЛЕССЕ СН15», прызначаная да скошвання зялёных траў, кукурузы і іншых сіласавых культур вышынёй не больш за 1,2 м з адначасовым драбненнем і пагрузкай у транспартныя сродкі. Можа быць выкарыстана да скошвання бульбавага бацвіння. Агрэгатуецца з трактарамі класа 1,4 т.с. (МТЗ 80/82 і пр.).
Лёгкая і манеўраная касілка-здрабняльнік нарыхтоўвае за 1 гадзіну працы не менш за 18 тон здробненай масы, і забяспечвае мінімальны сабекошт уборкі траў на зялёны корм. Паскаральнік выкіду забяспечвае драбненне расліннай масы і высокую хуткасць яе транспарціроўкі, што спрыяе добраму ўшчыльненню здробненай масы ў кузаве транспартных сродкаў.
Ротар касілкі мае Г-падобныя нажы, форма якіх забяспечвае мінімальнае пашкоджанне раслінных каранёў. Гэта павышае ўраджайнасць другіх і наступных укосаў і памяншае забруджванне здробненай масы зямлёй. Шарнірнае ўмацаванне нажоў зніжае верагоднасць паломак праз каменне і інш.
Паваротны сіласаправод забяспечвае аптымальную загрузку транспартных сродкаў. Касілка КІН-Ф-1500 сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням Еўрасаюза з правам нанясення СЕ-маркіроўкі.