Касілка-плюшчылка прычапная КПП-4,2 СТ42

2 гады ГАРАНТЫІ
Касілка-плюшчылка прычапная КПП-4,2 СТ42
1,4
Агрэгатуецца з трактарамі цягавага класа
4,2
Шырыня захопу, м.
Тып прычапная
Еўрапейская адпаведнасць

Прицепная косилка-плющилка КПП-4,2 «ПАЛЕССЕ СТ42»Прычапная касілка-плюшчылка КПП-4,2 «ПАЛЕССЕ СТ42» прызначана для касьбы травы з адначасовым плюшчэннем скошаных раслін і кладкай іх на ржышча ў валок. Касілка можа быць выкарыстана на скошванні траў без плюшчэння са зборам масы ў валок. Касілка-плюшчылка агрэгатуецца з трактарамі цягавага класа 1,4 (МТЗ-80/82).

Дзеля якаснай уборкі розных відаў траў касілка серыйна камплектуецца пальцавым рэжучым апаратам. А таксама па запытах спажыўцоў за дадатковую плату магчымая камплектацыя бяспальцавым рэжучым апаратам. Канструкцыя бяспальцавага рэжучага апарата дазваляе выкарыстоўваць касілку для касьбы траў другога і наступных укосаў.

Касілка-плюшчылка ўтварае ўзбіты валок, што ў спалучэнні з плюшчэннем (пры якім дасягаецца выкрыццё покрыўных тканін), забяспечвае актыўнае выпарэнне вільгаці і хуткае падвяленне скошанае травы тым самым, скарачаючы тэрміны нарыхтоўкі корму.

Па жаданні спажыўцоў касілка можа камплектавацца металічным, альбо абгумаваным плюшчыльным апаратам.

Дзеля зручнасці транспартавання па дарогах касілка абсталявана сістэмай хуткага пераводу ў транспартны стан. Касілка КПП-4,2 сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням Еўрасаюза з правам нанясення СЕ-маркіроўкі.

Звяжыцеся з намі

П.І.І.:

Адрас:

Тэлефон:

E-mail:

Ваша паведамленне:

  Я даю згоду на апрацоўку асабістых дадзеных