Касілка-плюшчылка КПР-9 «ПАЛЕССЕ CH90» прызначана да касьбы зялёных сеяных і натуральных траў з адначасовым плюшчэннем і кладкай скошанай масы на ржышча ў тры валкі. Касілка можа быць выкарыстана для касьбы траў без плюшчэння з кладкай скошанай масы ў валкі.
Касілка агрэгатуецца з універсальнымі энергасродкамі УУЭС-2-250А «ПАЛЕССЕ 2U250А», УЭС-2-280А «ПАЛЕССЕ 2U280А» і іх мадыфікацыямі, а таксама з трактарамі Беларус-2522ДВ, Беларус-2822ДВ, Беларус-3022ДВ, Беларус-3522ДВ.
Высокая прадукцыйнасць касілкі забяспечвае выкананне работ за кароткі прамежак часу, а плюшчэнне і друзлая кладка валкоў значна паскараюць працэс правільвання, што эканоміць час і памяншае колькасць тэхналагічных аперацый. Ступень плюшчэння рэгулюецца, што дазваляе падабраць рэжым працы да розных культур і ўмоў уборкі.
Кожная з трох секцый касілкі незалежна ад іншых капіюе рэльеф. Ратацыйны рэжучы апарат забяспечвае нізкі якасны зрэз. Вялікая шырыня захопу і высокая энерганасычанасць забяспечваюць высокую прадукцыйнасць касілкі.