Збожжаўборачны камбайн GS12A1 PRO - спалучэнне камфорту, правераных часам тэхналогій і тэхнічных рашэнняў.
Прадукцыйнасць, універсальнасць, асцярожная малацьба, уборка засмечаных, высокасаломістых і вільготных збожжаў, прастата – бясспрэчныя перавагі камбайна GS12A1 PRO, якія робяць яго самым запатрабаваным у сваім класе. Спыніўшы свой выбар на гэтай мадэлі, вы можаце быць упэўнены, што атрымаеце правераны часам надзейны камбайн.
Кабіна LUX CAB
Выгоднае працоўнае месца - неабходнасць кожнага аператара. Менавіта таму Гомсельмаш, вывучыўшы пажаданні аграрыяў з розных куткоў свету, распрацаваў камфартабельную кабіну новага пакалення LUX CAB, у якой асаблівая ўвага нададзена эрганоміцы працоўнага месца і інтэр’еру.
Крэсла на пнеўматычнай падвесцы дазваляе павысіць прадукцыйнасць працы і паменшыць стамляльнасць аператара. Мноства рэгуляванняў крэсла, новыя рулявая калонка і рулявое кола дазваляюць наладзіць зручны працоўны стан і дасягаць максімальных вынікаў на працягу ўсёй змены.
Манаблочная панэль кіравання камбайнам U-PAD, сучасны джойсцік MULTI GRIP і бартавы кампутар з каляровым сэнсарным экранам аказваюць дапамогу ў выбары найбольш аптымальных налад камбайна ў залежнасці ад бягучых умоў, забяспечваючы пры гэтым прастату і зручнасць у працы. Інфармацыйная сістэма бартавога кампутара HARVEST OFFICE дае вам магчымасць адначасова кіраваць камбайнам і назіраць у рэальным часе за станам яго асноўных функцыянальных вузлоў, кантраляваць працоўныя органы, рухавік, трансмісію, ход выканання рабочых і сэрвісных аперацый, а таксама інфармуе аб наяўнасці перасьцярожных і аварыйных сітуацый.
Магутная святлодыёдная сістэма LED VISION забяспечвае выдатную бачнасць пры працы ў цёмны час сутак. Таксама ў кабіне LUX CAB размяшчэнне бакавых люстэркаў стала больш зручным.
Арыгінальныя канструктыўныя вырашэнні і асаблівасці кампаноўкі рабочых сістэм камбайна дазваляюць дасягаць максімальных вынікаў пры ўмераных энергазатратах, што гарантуе аптымальны сабекошт убранага збожжа.
Сістэма падачы на ўсі ўмовы ўборкі
Вы атрымліваеце ўпэўнены і бесперабойны старт расліннай масы і магчымасць працаваць з найменшымі прастоямі ў самы складаны перыяд уборкі дзякуючы ўсталяванаму ў нахільнай камеры ланцужкова-планчатаму транспарцёру з выкарыстаннем высакаякасных ланцугоў з легіраваных сталей.
Падоўжаны рычаг ніжняга вала дае магчымасць забыцца пра кантроль напружання ланцугоў у розных умовах уборкі.
Уборка складанага збожжа становіцца лягчэй, бо функцыя гідрарэверс дазваляе Вам сабраць ураджай у сціснутыя тэрміны, эканомячы час на ачыстку нахільнай камеры і адаптара.
Сістэма выдалення пылу DUST CONTROL паляпшае бачнасць жняяркі з кабіны, што дае магчымасць з большай дакладнасцю загружаць усю даўжыню жняяркі і прадухіляць наезд на дробныя перашкоды, павялічваючы тэрмін службы рэжучага апарата і памяншаючы прастоі на яго замену.
Просты і надзейны механізм нацяжэння спружын забяспечвае пастаянную сілу нацяжэння, канцэнтруючы вашу ўвагу на больш важных этапах уборкі.
Шматфункцыянальны раз’ём падлучэння адаптараў скарачае час іх агрэгатавання і робіць гэты працэс менш працаёмкім.
Асцярожная малацьба і чыстая сепарацыя
Аснова камбайна GS12A1 PRO - гэта класічная сістэма малацьбы і сепарацыі TWIN DRUM-FLOW, якая шматкроць пацвердзіла сваю эфектыўнасць на любых аграфонах і ўбіраных культурах.
Прадукцыйнасць камбайна GS12A1 PRO дасягаецца за кошт паскарэння патоку збожжавай масы барабанам-паскаральнікам перад малацільным барабанам. Павялічаныя аб’ёмы барабанаў у спалучэнні з павялічанай плошчай падвойнага падбарабання дазволілі зрабіць шлях малацьбы больш працяглым, а саму малацьбу больш асцярожнай.
Акрамя таго, зубы барабана-паскаральніка раўнамерна размяркоўваюць масу, зніжаючы нагрузку на малацільны барабан і асноўнае падбарабанне. Менавіта таму вы атрымліваеце стабільную і эфектыўную малацьбу, забяспечваючы камбайну перавагу на ўборцы вільготнага збожжа.
Камбайн GS12A1 PRO разлічаны на ўборку самых складаных збожжаў, пры працы ў такіх умовах ёсць верагоднасць забівання падбарабання. Дзеля вырашэння гэтай праблемы камбайн GS12A1 PRO абсталяваны прыладай DRUM RESET з дапамогай якога можна без прыпынку малацільнага барабана хутка і эфектыўна ліквідаваць утварылася забіванне. Функцыя DRUM RESET ўключаецца педаллю справа пад крэслам. Гэтая аперацыя зойме ў Вас усяго некалькі секунд.
Рашэтны стан вялікай плошчы, тры каскады ачысткі, магутны вентылятар з раўнамерным размеркаваннем паветранага патоку па рашэтах – такая сістэма ачысткі задавальняе самыя высокія патрабаванні да чысціні атрымліваемага збожжа.
Наяўнасць сямі каскадаў з аптымальным перападам вышынь на кожнай з пяці клавішаў саламатрэса і вялікая амплітуда сустрэчнага руху клавішаў паляпшаюць вылучэнне збожжа з саломістага вораху, падтрымліваюць стабільную прадукцыйнасць і зніжаюць страты.
Аптымальная выгрузка
Бункер аб’ёмам 9 500 літраў абсталяваны вібрадном, аптымальна падыходзіць да сярэдніх гаспадарак з ураджайнасцю палёў 30-45 ц/га.
Спусташэнне поўнага бункера адбываецца менш чым за 2 хвіліны дзякуючы хуткасці выгрузкі 90 к/с. Няма неабходнасці чакаць аптымальнай вільготнасці збожжа! З дапамогай функцыі STICK CONTROL Вы можаце ўбіраць збожжа падвышанай вільготнасці, і тым самым памяншаць час прастою Вашае тэхнікі.
Вышыня і даўжыня вылету шнэка робяць выгрузку збожжа ў транспартныя сродкі зручнай, нават на камбайнах з жняяркамі шырынёй захопу 9 метраў.
Неабходны вынік драбнення без ускладнення
Правераны часам саломаздрабняльнік OPTI-CUT 80 з аптымальнай колькасцю нажоў у 80 адзінак забяспечвае нязменна высокую якасць здрабнення і роскіду нязерневай часткі ўраджаю без скарыстання дадатковых функцый.
Скарыстанне фармаванага балансавальнага дыска і плаваючай падшыпнікавай апоры павышае надзейнасць саломаздрабняльніка, зніжае восевае напружанне і тым самым павялічвае тэрмін службы падшыпнікаў, эканомячы ваш час і сродкі.
Пашыраная камплектацыя PROFI
Камбайн GS12A1 таксама выпускаецца ў пашыранай камплектацыі PROFI, якая ўключае ў сябе:
- сістэму ачысткі радыятара ARC-SYSTEM
- паніжальны рэдуктар абаротаў малацільнага барабана
- аўтаматычную цэнтралізаваную сістэму змазкі ALS
- мякінараскідальнік UNI-SPREADER.
Правераны рухавік, усталяваны ў камбайне GS12A1 PROFI, гэта V-вобразны васьміцыліндравы дызель ЯМЗ-238, намінальнай магутнасцю 330 конскіх сіл пры 2 000 аб/мін, які дазваляе змяншаць выдаткі на эксплуатацыю і падвышаць надзейнасць тэхналагічнага працэсу.
Дзякуючы інавацыйнай сістэме ARC-SYSTEM ачыстка радыятара выконваецца зваротным паветраным патокам, які ствараецца рэверсіўным вентылятарам, які выдзімае вонкі ўсё смецце з зоны ўпуску паветра, што павышае прадукцыйнасць камбайна і спрашчае яго тэхабслугоўванне.
Камбайн GS12 A1 PROFI разлічаны на ўборку максімальнай колькасці збожжавых і крупяных культур. Дзеля гэтага падчас працы на культурах, якія лёгка траўмаваць, такіх як кукуруза, сланечнік і інш., серыйна ў камплекце прадугледжаны паніжальны рэдуктар. Так дасягаецца беражлівы намалот з мінімальным адсоткам пашкоджанага збожжа.
Дзеля забеспячэння бесперабойнай працы ў самыя гарачыя перыяды ўборкі неабходны своечасовы кантроль і змазка ўнутраных вузлоў камбайна. З мэтай мінімізацыі прастояў у GS12A1 PROFI рэалізавана аўтаматычная цэнтралізаваная сістэма змазкі ALS, якая павышае надзейнасць 26 асноўных вузлоў і скарачае час на тэхабслугоўванне.
Мякінараскідальнік UNI-SPREADER, які ўсталяваны на GS12A1 PROFI, забяспечвае раўнамернае размеркаванне мякіны на аптымальную шырыню ў любых умовах уборкі. Надзейныя і простыя кампаненты мякінараскідальніка UNI-SPREADER дазваляюць эфектыўна працаваць нават на складаных хлябах, не ўплываючы пры гэтым на паветраныя патокі ачысткі.
Універсальнасць пры працы на розных культурах
Якую б культуру Вы не вырошчвалі - Вы зможаце ўбраць яе камбайнам GS12A1 PRO і GS12A1 PROFI з ужываннем нашых адаптараў.
Камбайны GS12A1 PRO і GS12A1 PROFI з поўным прыводам падыходзяць да працы ў складаных умовах: пры зацяжных дажджах, дрэннай праходнасці і нізкай апорнай здольнасці глебы.
Больш падрабязную інфармацыю аб цэнах, умовах набыцця і пастаўках камбайнаў Вы можаце атрымаць у дылера ў сваім рэгіёне.