Збожжаўборачны камбайн GS2124

2 гады ГАРАНТЫІ
Збожжаўборачны камбайн GS2124
16кг/с
Прапускная здольнасць
520к.с.
Магутнасць рухавіка
Сістэма абмалоту 2-х барабанная
Сістэма ачысткі 2 ротарных саломасепаратара

Збожжаўборачны камбайн GS2124 - гэта найлепшае спалучэнне прадукцыйнасці, камфорту і Вашых пажаданняў.

Зерноуборочный комбайн GS2124

Сістэма малацьбы і сепарацыі HYBRID-FLOW забяспечвае павышаную прадукцыйнасць і якасць намалоту нават на складаным збожжы. Высокі ўзровень аўтаматызацыі працэсаў забяспечвае стабільную працу камбайна на любых аграфонах, выключаючы магчымасць памылкі камбайнера.

Абіраючы дадзеную мадэль камбайна, Вы можаце быць упэўнены, што атрымаеце найлепшыя паказчыкі ва ўборцы ўраджаю пры максімальным камфорце.

Кабіна UNI CAB

Кабина UNI CAB

Новая сучасная кабіна UNI CAB абсталявана ўсім неабходным да камфортнай працы камбайнера, а бонусам з’яўляецца цудоўны агляд з працоўнага месца.

Эрганамічны джойсцік, відэанагляд за працоўнымі зонамі, аўдыёсістэма, халадзільнік з функцыяй падагрэву, бокс на астуджэнне напояў, клімат-кантроль, USB-раздым на падлучэнне вонкавых прылад, разетка на 12V, арганайзеры на захоўванне дакументаў і дробных рэчаў, рулявая калонка і крэсла на пнеўмападвесцы з рэгуляваннем дазваляюць вам наладзіць індывідуальна і камфортна сваё працоўнае месца.

UNI CAB общий вид

Эрганамічная панэль кіравання камбайнам U-PAD з лагічна згрупаванымі органамі дапамагае вам ажыццяўляць рабочыя аперацыі на інтуітыўным узроўні без дадатковых цяжкасцяў.

HARVEST OFFICE

   
   

Многофункциональный джойстик

Інфармацыйная сістэма бартавога кампутара HARVEST OFFICE з каляровым сэнсарным экранам робіць працу камбайнера максімальна эфектыўнай і камфортнай. Сістэма HARVEST OFFICE дапамагае кіраваць і назіраць у рэальным часе за станам асноўных функцыянальных вузлоў камбайна, кантраляваць працоўныя органы, рухавік, трансмісію, ход выканання рабочых і сэрвісных аперацый, а таксама інфармуе аб наяўнасці перасьцярожных і аварыйных сітуацый.

   
   

Сучасны шматфункцыянальны джойсцік MULTI GRIP, інтэграваны ў падлакотнік, дае Вам магчымасць з лёгкасцю кіраваць працэсам уборкі. Апроч таго, дзеля палягчэння і павышэння эфектыўнасці вашай працы ў камбайне прадугледжана сістэма CROP PRESET, якая дазваляе аўтаматычна наладжваць працоўныя органы камбайна (абароты малацільнага барабана, падбарабанны зазор, абароты вентылятара, зазоры верхніх і ніжніх рэшат) падчас змены культуры.

Моцная святлодыёдная сістэма асвятлення працоўнай зоны LED VISION з дзесяццю фарамі спрыяе камфортнай і эфектыўнай уборцы ўраджаю і ў цёмны час сутак.

Дзеля зручнасці працы механізатара ў кабіне ўсталявана сістэма CAR VISION, якая ажыццяўляе відэа агляд зон выгрузкі збожжа, бункера і задняй вобласці камбайна, што дазваляе Вам сачыць за гэтымі важнымі працэсамі, не выходзячы з кабіны.

Віртуальны тур кабіны UNI CAB

Моцны старт пры мінімальным энергаспажыванні

Наклонная камера

Дзякуючы адной з самых шырокіх нахільных камер з працоўным вуглом нахілу 35° Вы атрымліваеце моцны і бесперабойны старт збожжавай масы. Ідэальная траекторыя падачы масы значна зніжае энергаспажыванне камбайна без страты яго прадукцыйнасці.

Прапускная здольнасць і высокая працоўная хуткасць - гэта неад’емныя складнікі высокай прадукцыйнасці Вашага камбайна, а значыцца, і Вашае працы. Праца на высокіх хуткасцях да 10 км/г, у цёмны час сутак, на схілах і камяністых палях патрабуе вялікае ўвагі, але дзякуючы электрагідраўлічнае сістэме капіявання рэльефу поля SELF-CONTOUR страты за жняяркай прыкметна зніжаюцца і камбайнер можа сфакусаваць сваю ўвагу на іншых важных рэчах, не турбуючыся аб магчымых стратах. SELF-CONTOUR забяспечвае ў цалкам аўтаматычным рэжыме падтрыманне зададзенай вышыні зрэзу, ціску на глебу і стану жняяркі адносна глебы як у падоўжным, так і ў папярочным напрамках. Гэтыя перавагі GS2124 дазваляюць эфектыўна загружаць камбайн і атрымліваць максімальную эканамічную карысць ад яго выкарыстання.

Працаваць з найменшымі прастоямі, а значыцца, з максімальным прыбыткам, у самы складаны перыяд уборкі дапамагае ланцужкова-планчатый транспарцёр з выкарыстаннем высакаякасных ланцугоў Iwis з легіраваных сталей.

Рэверс транспарцёра нахільнай камеры - без выканання гэтай аперацыі не абысціся, асабліва ў складаных умовах уборкі. Выкарыстанне гідраматора ў канструкцыі нахільнай камеры дае магчымасць бесступеньчата рэверсіраваць транспарцёр, дапамагаючы Вам збраць ураджай у сціснутыя тэрміны, эканомячы час на чыстку нахільнай камеры і адаптара.

Сістэма выдалення пылу DUST CONTROL паляпшае агляднасць і бачнасць жняяркі з кабіны, што дае Вам магчымасць з большай дакладнасцю загружаць усю даўжыню жняяркі і раскрываць увесь патэнцыял магутнасці GS2124.

Гидроразъём

Дзеля яшчэ большага павелічэння прадукцыйнасці на працоўным месцы ў камбайне GS2124 прадугледжаны шматфункцыянальны раз’ём падлучэння адаптараў, які скарачае час іх агрэгатавання, эканоміць вашыя сілы і спрыяе хуткаму пачатку ўборкі.

HYBRID-FLOW – эфектыўная сепарацыя ў любых умовах

Аснова камбайна GS2124 - гэта шматкротна пацвердзіўшая сваю эфектыўнасць на любых аграфонах і збіраемых культурах двухбарабанная сістэма малацьбы і ротарная сепарацыя, якія значна павышаюць прадукцыйнасць вашага камбайна без пашкоджання збожжа і павышэння энергаспажывання.

Молотильная установка GS2124

   
   

HYBRID-FLOW

Ідэальнае спалучэнне тангенцыйнага намалоту і аксіяльнай сепарацыі - вось сакрэт поспеху сістэмы HYBRID-FLOW.

Сістэма HYBRID-FLOW - гэта правераная двухбарабанная схема малацьбы з раўнамерным паскарэннем патоку збожжавай масы перад падачай на малацільны барабан, што дае хуткую і асцярожную малацьбу вашага збожжа. Абароты барабанаў лёгка адаптаваць да розных культур і ўмоў уборкі. Частата кручэння плаўна рэгулюецца ў дыяпазоне ад 518 да 1152 аб/мін.

Два ротора GS2124

Таксама два высокапрадукцыйных ротара саломасепаратара дыяметрам 450 мм і даўжынёй 4200 мм, якія круцяцца ў сустрэчных напрамках, тым самым ствараючы вялікую цэнтрабежную сілу, забяспечваюць эфектыўнае, хуткае і беражлівае вылучэнне рэшткавага збожжа дзеля таго, каб Вы маглі атрымаць максімум ураджаю.

Решетный стан

Трохкаскадная сістэма ачысткі павышанай прадукцыйнасці плошчай 5,8 м2 з магутным пяцісекцыйным вентылятарам ачысткі 5D AIR FAN з раўнамерным размеркаваннем паветранага патоку па рашэтах задаволіць Вашыя самыя высокія патрабаванні да чысціні атрымліваемага збожжа.

Вентилятор

У сувязі з высокай прадукцыйнасцю камбайна таксама павялічваецца і складанасць ачысткі збожжавай масы. Дзякуючы вентылятару 5D AIR FAN ачыстка вялікага патоку збожжавай масы становіцца простым і эфектыўным працэсам.

У сістэме ачысткі 5D AIR FAN паветраны паток накіроўваецца па двух раздзельных каналах: верхні паток прадзьмухвае перапад паміж страсной дошкай і верхнім рэшатам, ужо на гэтай стадыі выдаляючы значную частку лёгкіх фракцый. Ніжні паток раўнамерна размяркоўваецца паміж рэшатамі, завяршаючы ачыстку збожжа. Гэты прынцып ачысткі значна павышае інтэнсіўнасць і раўнамернасць прадзьмуху, а Вы атрымліваеце выключна чыстае збожжа і павялічваеце эканамічную карысць ад уборкі. Інтэнсіўнасць паветранага патоку і раскрыццё жалюзі ачысткі рэгулююцца з кабіны, што значна эканоміць Ваш час.

Бездакорная выгрузка

Бункер

Разгрузка збожжавага бункера – неад’емная частка ўборкі ўраджаю. За дзень гэты працэс адбываецца ў сярэднім да 30 разоў, што можа адбіраць нямала вашага часу.

Аптымальныя суадносіны характарыстык збожжавага бункера GS2124 аб’ёмам 10 500 літраў і хуткасцю выгрузкі ня менш за 100 л/с спрыяе выгрузцы ў самыя кароткія тэрміны, эканомячы Ваш каштоўны час.

У мэтах эканоміі вашых сродкаў у камбайне прадугледжаны сістэмы PART-UNLOAD і OPTI-UNLOAD.

Сістэма PART-UNLOAD падчас неабходнасці дазваляе неадкладна спыніць працэс выгрузкі, што мінімізуе страты збожжа ў неспадзяванай сітуацыі.

Сістэма OPTI-UNLOAD дае магчымасць ажыццяўляць выгрузку збожжа з выключаным прыводам малатарні. За сезон уборкі дадзеная функцыя эканоміць вялікую колькасць вашага паліва і падаўжае рэсурс малацільна-сепаруючага прыстасавання камбайна.

Аптымальнае здрабненне – проста

Соломоизмельчитель

   
   

Половоразбрасывател

У камбайне GS2124 прадугледжаны саломаздрабняльнік OPTI-CUT 92. На гэты саломаздрабняльнік усталявана 92 нажа, якія ажыццяўляюць дабраякаснае і дробнае драбненне, а потым роскід нязерневай часткі ўраджаю. Атрыманы матэрыял лёгка раскладаецца і аддае пажыўныя ўласцівасці глебе, тым самым павялічваючы ўраджайнасць вашых палёў у наступных сезонах.

Дзеля максімальна эфектыўнага выкарыстання пажніўных рэшткаў ураджаю ў GS2124 прадугледжаны двухдыскавы мякінараскідальнік UNI-SPREADER.

Рэгуляванне частата кручэння двухдыскавага мякінараскідальніка ад 400 да 800 аб / мін дапамагае паспяхова вырабляць роскід мякіна падчас уборкі любых збожжавых культур, не ўплываючы на паветраныя патокі ачысткі. А аптымальнае размяшчэнне UNI-SPREADER над паверхняй поля дае магчымасць абыходзіцца без дадатковых функцый пры ўздзеянні ветру.

Усё дзеля камфортнай і эфектыўнай працы

Редуктор

   
   

Централизованная система смазки

Калі Вам неабходна прыбраць лёгка траўміруемыя культуры, такія як кукуруза, сланечнік і іншыя, задзейнічайце паніжальны рэдуктар, якім серыйна камплектуецца камбайн GS2124.

   
   

Аўтаматычная цэнтралізаваная сістэма змазкі, усталяваная на камбайне GS2124, дае вам магчымасць эфектыўна выкарыстоўваць працоўны час, скарачаючы колькасць прастояў і час на тэхабслугоўванне.

Реверсивный вентилятор

Таксама з мэтай эканоміі вашага каштоўнага часу ў камбайне GS2124 усталявана інавацыйная ачыстка радыятара ARC-SYSTEM (Active Radiator Cleaning System). Ачыстка радыятара вырабляецца зваротным паветраным патокам, які ствараецца рэверсіўным вентылятарам, які выдзімае вонкі ўсё смецце з зоны ўпуску паветра, што павышае прадукцыйнасць вашага камбайна і спрашчае яго тэхабслугоўванне.

Электронныя сістэмы дакладнага земляробства

Дзеля вырабу большай колькасці прадукцыі з мінімальнымі выдаткамі ў камбайне GS2124 прадугледжаны электронныя сістэмы дакладнага земляробства.

Галоўныя мэты дакладнага земляробства:

  • эканомія сродкаў вытворчасці
  • эканомія працоўнага часу тэхнікі і персаналу
  • поўнае выкарыстанне патэнцыялу ўраджайнасці
  • павышэнне якасці прадукцыі
  • рост прыбытку сельгасарганізацый за кошт павышэння ўраджайнасці і зніжэння выдаткаў вырабу.

Trimble

   
   

Карта урожайности

Кожнае поле мае розны тып глебы, розны склад пажыўных рэчываў і розную колькасць вільгаці. Дзеля інтэрпрэтацыі гэтых дадзеных служаць карты ўраджайнасці, неабходныя да аналізу зон з высокай і нізкай ураджайнасцю на кожным полі. Дадзеныя ўраджайнасці з’яўляюцца асновай дакладнага земляробства і дазваляюць вам прымаць неабходныя ўзважаныя вырашэнні на будучыя сезоны.

Таксама ў камбайнах рэалізаваная функцыя AUTOPILOT, з дапамогай якой вы дасягаеце максімальнай дакладнасці аўтаматычнага кіравання ў залежнасці ад тыпу дыферэнцыраваных паправак.

Атрыманы вынік:

  • павышэнне прадукцыйнасці да 10-30%
  • павелічэнне выпрацоўкі за кошт зніжэння перакрыццяў
  • аўтаматычны разварот
  • эканомія гаруча-змазачных матэрыялаў.

Універсальнасць падчас працы на розных культурах

ЖЗК-7

ЖЗС-9

ЖЗК-9

Якую б культуру вы не вырошчвалі - вы зможаце ўбраць яе камбайнам GS2124 з ужываннем нашых адаптараў.

Камбайн GS2124 на паўгусенічнам хаду падыходзіць на працу ў складаных умовах: падчас зацяжных дажджоў, дрэннай праходнасці і нізкай апорнай здольнасці глебы.

Больш падрабязную інфармацыю аб цэнах, умовах набыцця і пастаўках камбайнаў Вы можаце атрымаць у дылера ў сваім рэгіёне.

Звяжыцеся з намі

П.І.І.:

Адрас:

Тэлефон:

E-mail:

Ваша паведамленне:

  Я даю згоду на апрацоўку асабістых дадзеных